free bootstrap theme

ИСТОРИЯ

ВИШНЕВИКА

         Вдохновение приходит всегда неожиданно, и виновником его появления может стать все, что попадётся на глаза. Это может быть какая-то вещь, слово, песня, картина, скульптура, книга, изображение, определенная личность, поступки, действия, идеи, образ жизни. Все, что может вдохновлять – цепляет своей незаурядностью и сажает в голове и душе зерна неизвестного цветка, который раскроется, когда подойдёт определенный момент.

         Любовь, вера, надежда помогает двигаться вперёд – а это все Бог, который живет в наших душах. мир, верю в волшебство и ращу надежду в своём внутреннем саду, стараюсь дарить это окружающим, а они – мне».

         Так и родилась идея под названием «ВИШНЁВИК»

         Известно, что вишня приносит цветы раньше, чем листья, поэтому ее принято считать символом человеческой жизни. В христианской традиции принято считать плод вишни символом жизни и радости. Вишню даже называют райской ягодой, поскольку в христианской иконографии ее плоды иногда изображают вместо яблока как плод с Древа познания и добра.

         Поэтому к уже имеющимся символам фестиваля добавился вишнёвик – символ добра и милосердия, который раздаёт счастливые вишенки всем желающим поучаствовать в благотворительной акции «спасительная вишенка», которая ежегодно проходит на протяжении международного праздника «Вишнёвый фестиваль».

Вішнёвае лета, вішнёвыя далі,
Вішнёвых праменняў букет.  
На шыі дзявочай з вішняў каралі, 
На карце вішнёвы Глыбоччыны след. 

Дзе возера гладзь, дзе сасоннік і дворык, 
Дзе продкі шчасліва жылі. 
Тут пасяліўся сімвал-вішнёвік, 
Да яго прыязджайце вы ў Чачалі. 

          Вочкі сонца поўныя
          І шчочкі сакавітыя – 
          Шэдэўр прырода-маці 
          Нам дорыць з году ў год 
          Ёмісты, багаты, 
          Вішнямі ўпрыгожаны 
          І фестывалем спеўным 
          Кожны год вішнёвы кружыць карагод. 

Вішнёвыя вершы, вішнёвыя песні, 
Вішнёвых пачуццяў букет. 
У Чачалях, у сасновым у лесе 
Вішнёвіка знойдзеце след. 

Сюды прывядуць фестывалю дарогі
І чачалёўскі сустрэне вас рай. 
Зямляк і турыст, і госць – рукі ў ногі – 
Да нас святкаваць прыязджай! 
Працяг паэмы пра Чачали (пачатак глядзiце тут...)
Ішлі гады і прыгажэлі Чачалі,
Гаспадары душу ў іх укладалі.
Упрыгожвалі далоні мазалі –
Чачук з каханай шчыра працавалі.

Ды штосьці замаркоціўся Чачук,
Сум у вачах у жонкі Чачалесі…
Так не хапала ім дзіцячых рук,
І смеху, і забаў, як па вясне – пралесак.

Ночы бяссоння, і трывога й страх:
Калі і хто ёй скажа ласкава: “Матуля”,
Калі ўжо бусел прыляціць на дах
І да грудзей галоўку хто прытуліць?

У Чачалесі думак карагод
І сярод ночы ёй неяк здалося:
Ці вішня ў агародчыку цвіце,
Ці нейчы голас з возера даносіцца.

Не то дзіця, не то клубочак сонца,
Ці цацка гэта, а ці што жывое?
Бачыць Чачалеся праз аконца
Дзіва з вочкамі і ножкамі такое.

І ўспомніла яна словы бабулі:
Жменю вішань першых трэба з’есці,
І маліцца, каб на небе чулі,
Што працяг ты хочаш мець на гэтым свеце.

З рання сцежкай бегла ў агародчык,
Назбірала вішань поўны слоік.
-Чачалеся быць матуляй хоча!
І мне знак падаў вяшчун-вішнёвік.

І з малітвамі звярнулася да Бога,
З просьбай шчырай, непадкупнай верай.
І прывяла яе ў роддом дарога,
І шчасцейка пастукала ў дзверы.

Над Чачалямі сонейка ўзыходзіць,
Вішнёвым водарам напоўнены сады.
Маленькі пераемнік Чачучок тут ходзіць,
Дзяцінства пакідаючы сляды.

І госці сюды едуць, бо ўжо лета,
А хто спяшае на глыбоцкі фестываль.
Вішнёвік – сімвал, перамен прыкмета,
Святочная адметная дэталь.

У Чачалях вішнёвік “прыпісаўся”,
Вяшчун добрых навін і важных змен.
Яго напамяць, госці, набывайце
І чакайце ў лёсе прыемных перамен!

 Галіна Сутула. 14.06.2017 г

         Вішнёвіка атрымліваюць добрыя людзі, якія жывуць у розных куточках нашай краіны, а таксама – блізкага і далёкага замежжа.
         Вішнёвік заўсёды рады гасцям, ён любіць падарожнічаць і гатовы ехаць туды, дзе жывуць добрыя і спагадлівыя людзі.

Забронировать номер или заказать услугу

Введите пожалуйста Ваши контактные данные, это займет всего 30 секунд!

Информация была интересной? Поделитесь этой страницей!

Адрес

Филиал "Чечели"
УПП "Глубокский МКК"
ул. Озёрная, 1Б,
д. Чечели, Глубокский район,
Витебская область
УНП 300998100

Контакты

Email: checheli@checheli.by
Телефон:
+375-29-514 08 28 Viber, WhatsApp (Олег)
+375-44-750 93 44
+375-29-511 53 59 Viber
(Людмила)
+375-33-631 46 35
+375-44-715 77 32
+375-29-757 36 96

© Copyright 2018 Филиал "Чечели" УПП "Глубокский молочноконсервный комбинат"
Разработка сайта   Центр комплексной поддержки и планирования бизнеса